Дашкольны ўзрост найбольш спрыяльны для авалодання беларускай мовай. Таму ў нашым дзіцячым садзе працуюць беларускамоўныя групы. Педагогі з дзецьмі размаўляюць толькі на роднай мове, з малых гадоў расказваюць выхаванцам пра культуру беларусаў і народныя святы.

Каб лепей пазнаць гісторыю свайго краю, выхоўваць любоў да родных мясцін, трэба размаўляць на роднай мове. Скарбніца нашай краіны вельмі багатая песнямі, апавяданнямі, вершамі і казкамі, традыцыямі і святамі. Казкі любяць усе: і малыя, і дарослыя. Так вось, размаўляючы на беларускай мове – мове нашых бацькоў і продкаў у паўсядзёным жыцці, дзеці кожны дзень адпраўляюцца ў казачнае падарожжа слоў: крок за крокам яны пазнаюць усё больш і больш, і стараюцца ўжываць свае веды ў ігравой і навучальнай дзейнасці. А як прыемна чуць ад бацькоў, калі дзеці прыходзяць да дому пасля дзіцячага садка і пачынаюць вучыць іх.! Што гэта значыць? Гэта значыць тое, што дзеткам падабаецца вывучаць родную мову!

Беларускамоўная група патрабуе стварэння адпаведнага развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя, якое забяспечвае фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці. 

Беларускія гульні
раскрыть / свернуть